Молодежный курьер

Чатыры гады ў сельскай гаспадарцы – тэрмін дастатковы, каб вызначыць для сябе прафесіянальныя прыярытэты і паказаць у калектыве, на што ты годны. Па меншай меры, так лічыць галоўны інжынер ААТ “Агра-Дубінское” Ігар КАРЗЮК.

Выпускнік Беларускага дзяржаўнага аграрнага тэхнічнага ўніверсітэта прыйшоў у сельгасарганізацыю ў 2010-м па накіраванні. Аднак мінулі два гады, якія належала адпрацаваць, і хлопец зразумеў, што зросся душой з гэтымі людзьмі. Задумаўся: а ці варта што мяняць у жыцці, калі ўсё атрымліваецца і тут? Тым больш, што кіраўнік сельгаскааператыва ўбачыў старанне перспектыўнага работніка і пачаў стымуляваць яго кар’ерны рост. І сёння радуецца, што не прагадаў.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *