Общество

Належны санітарны парадак, добраўпарадкаванне вуліц, сквераў, прыдамавых і вытворчых тэрыторый – пытанне, актуальнае на працягу ўсяго года. А з прыходам вясны заўсёды актывізуюцца гэтыя работы. Для таго, каб належны выгляд набылі прыватныя сядзібы, ведамасныя тэрыторыі, трэба пры неабходнасці абнавіць агароджы, пафарбаваць будынкі, якія ўжо страцілі яркасць колераў, ачысціць тэрыторыі ад смецця і інш. Аналагічным чынам варта добраўпарадкаваць вуліцы, прывесці ў належны стан узбочыны дарог і аўтастаянкі.

Каб мець годны выгляд, трэба рэгулярна старанна падтрымліваць парадак і высокую санітарную культуру. Актывізуе гэту важную работу і рашэнне раённага выканаўчага камітэта №10. Згодна з ім, пятніца ўстаноўлена ў нашым раёне адзіным штотыднёвым санітарным днём для навядзення парадку.

 



Добавить комментарий