Кладзезь радасці для дзяцей і дарослых

Официально

З 11 па 18 сакавіка горад Валожын прымае фестываль праваслаўнай культуры «Кладзезь». Адкрыццё адбудзецца 11 сакавіка ў 12.00 у раённым Цэнтры культуры.

На працягу 8 дзён будуць рэалізоўвацца духоўна-асветніцкія праекты, пройдуць творчыя сустрэчы і гутаркі, кінапаказы мастацкіх і дакументальных фільмаў, канцэрт Т. Дашкевіч, на якім вы зможаце пачуць кранальныя песні духоўнага зместу.

У рамках фестывалю будуць прывезены іконы з рэліквіямі святых апосталаў Пятра і Паўла і каўчэг з часцінкай мошчаў св. роўнаапостальнай Марыі Магдаліны. Таксама штодня будзе малебен аб здароўі ля гэтых ікон у храме ў гонар святых Канстанціна і Алены.

Для жыхароў горада і раёна падрыхтавана выстава-кірмаш, на якой можна будзе набыць карысныя і прыгожыя вырабы ручной работы з манастырскіх майстэрняў: імянныя лыжкі і хустачкі, святочныя сурвэткі, чайныя наборы з размалёўкай, дэкаратыўныя свечкі, кнігі і дыскі, прадукты для прыгажосці і здароўя, манастырскі хлеб, чай і інш.

Шматлікія майстэрні Свята-Елісавецінскага манастыра (іх каля 30) размяшчаюцца ў Доме працавітасці, у казачным месцы на беразе ракі Цнянка. Пры манастыры існуюць выдавецтва, фотамайстэрня і дызайн-студыя. Ужо больш 10 гадоў  відэастудыі імя святога Іаана Воіна. Тут выпускаюць пропаведзі і гутаркі протаіерэя Андрэя (Лемяшонка), жыціе святых, зборнікі спеваў.

Адно з найстаражытнейшых рамёстваў – керамічнае мастацтва, якое зачароўвае самабытнасцю, таксама развіваецца пры Свята-Елісавецінскім манастыры. Сярод твораў можна ўбачыць унікальныя падсвечнікі, лампады, кадзільні, самыя розныя па тэхніцы і выкананні прасфорніцы, чашы, чайнікі, сервізы. Цешаць вока і аўтарскія работы: сувеніры з гліны, фаянсу, фарфору.

Іканапісная майстэрня манастыра была створана ў 1999 годзе. Цяпер у ёй працуе каля 25 чалавек. Пры майстэрні дзейнічае іканапісная школа «Лепота», дзе навучаюцца іканапісу маладыя мастакі. У сваіх працах яны строга прытрымліваюцца старажытнай тэхналогіі.

Прыходзьце на кірмаш усёй сям’ёй! Для кожнага тут прыгатавана нешта асаблівае. Дзяцей тут чакае сустрэча з казкай у лялечным тэатры «Батлейка». Спектаклі будуць паказваць кожную гадзіну. Кожны зможа паспрабаваць свае сілы ў саломапляценні.

Унікальнай экспазіцыяй выставы  стане «Скрыпторый». У сярэднія вякі ў скрыпторыях ад рукі перапісвалі і стваралі новыя кнігі. На нашай экспазіцыі, на  абсталяванні, адноўленым па старажытных узорах, вам пакажуць і раскажуць, якія змены адбываліся з кнігай на працягу сотняў гадоў, як з унікальнага твора, у выніку шматгадовай працы манахаў, кніга ператварылася ў электронны носьбіт інфармацыі.

Арганізатары  фестывалю-кірмашу



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *