З думкай пра шчодры колас…

Официально

Сяўба – фундамент усяго вытворчага года аграрыяў. На гэтай кампаніі і фарміруецца далейшы эканамічны поспех і стабільнасць іншых галін АПК. Сёлета запланавана забяспечыць вытворчасць збожжа ў аб’ёме 92 280 тон, бульбы – 2 250, цукровых буракоў – 106 609, ільнатрасты – 3 200, масласемя рапсу – 10 000 тон, травяных кармоў для жывёлагадоўлі – 120 295 тон к. а.

З восені пасеяна 4015 га азімага рапсу. Сёлета сяўба яравых культур у сельскагаспадарчых арганізацыях раёна запланавана на 29057 га, у тым ліку яравых збожжавых і зернебабовых культур на  16211 га.

Для забеспячэння сяўбы неабходна 3468 тон насення яравых збожжавых і зернебабовых культур, маецца 3533 тоны, ці 102%. Не ўсе гаспадаркі назапасілі пад поўную патрэбу кандыцыйнага матэрыялу. У ААТ «Лоск» недастаткова яравой пшаніцы ( 30 тон), зернебабовых (39 тон), а ў КУП «Сівіца» – 30 тон ячменю, 13 тон пшаніцы. У ТАА «Тарасава» не стае пшаніцы – 61 тона, зернебабовых – 99 тон. Гэтым гаспадаркам неабходна да 10 сакавіка ажыццявіць міжгаспадарчы абмен ці закупіць патрэбную колькасць насення.

Насеннем зернебабовых культур арганізацыі  раёна забяспечаны на 91%, удзельная вага іх у структуры пасяўных плошчаў складае 7,0. Патрэбнасць у эліце ў раёне складае не менш 250 тон.

Сёлета засыпана зерня збожжавых культу 1-ай рэпрадукцыі – 2687 тон (76 %), 2-ой  рэпрадукцыі –  17%

У ДП «Падбярэззе», КУП «Сівіца», СВК «Пяршаі-2003» патрэбна палепшыць рэпрадукцыю бульбы.

Варта адзначыць, што ААТ «Багданаўскі», ТАА «Адамова-агра», СГУ «Бабровічы» штогод нарыхтоўваюць насенне ў запас і з добрымі пасяўнымі якасцямі.

Для забеспячэння якаснымі кармамі жывёлагадоўлі ў раёне запланавана падсеяць 4700 га шматгадовых траў, у тым ліку 4330 га бабовых (з іх 875 га пад люцэрну). Цяпер гаспадаркі праводзяць тэндар на закупку насення траў за бюджэтныя сродкі.

Для выканання задання па сяўбе кукурузы неабходна 300 тон кукурузы. Закуп ажыццяўляецца праз «Мясамалпрам». Насеннем ільну ААТ «Валожынскі льнокамбінат» забяспечаны на 67 %.

Пад цукровыя буракі адведзена 2580 га. Неабходны аб’ём насення пастаўляе Гарадзейскі цукровы камбінат.

Высокія ўраджаі немагчыма атрымаць без належнай запраўкі глебы. Сёлета патрабуецца 16970 тон мінеральных угнаенняў на 112,0 млрд рублёў. Закупку фінансуе мясцовы бюджэт – 11,2 млрд рублёў, выдзяляюцца субвенцыі па праграме ЧАЭС – 3,7 млрд рублёў, а таксама крэдыты банкаў – 15,0 млрд рублёў, адкрыюцца замежныя крэдытныя лініі — 10,0 млрд рублёў, прадугледжаны іншыя крыніцы фінансавання – 9,4 млрд рублёў.

Сёлета ААТ «Мінскаблаграсэрвіс» арганізаваў правядзенне тэндара на сродкі аховы раслін. Цяпер сельскагаспадарчыя арганізацыі заключаюць дагаворы на пастаўку гэтых сродкаў пад поўную патрэбу.

Адказная цяпер пара і ў работнікаў машынна-трактарнага парку. Лінейка поўнай гатоўнасці тэхнікі – 15 сакавіка, прыёмная камісія на чале з галоўнымі аграномамі гаспадарак патрабавальна правераць тэхніку да выхаду ў поле. На жаль, нізкая тэхнічная  гатоўнасць машынна-трактарнага парку (да 70 %) да сяўбы ў ААТ «Валожынскі льнокамбінат», КСУП «Сакаўшчына-агра», ААТ «Лоск».

Сельскагаспадарчым арганізацыям неабходна закупіць 1650 тон дызельнага паліва, 160 тон бензіну, 60 тон масла.  Выдзелены льготны крэдыт (10 % гадавых) ААТ «Белаграпрамбанк» на 16 млрд рублёў.

Вызначаны іншыя крыніцы фінансавання, неабходныя для правядзення вясновых палявых работ. Агульны аб’ём сродкаў вызначаны ў памеры 153,5 млрд рублёў.

Для правядзення комплексу зладжаных веснавых  палявых работ патрабуюцца 372 механізатары. Як і ў мінулыя гады, будуць задзейнічаны дадатковыя працоўныя рэзервы з прамысловых прадпрыемстваў.

Анатоль ЛЯБЁДКА,

в. а. начальніка ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама

 



Добавить комментарий