Жыццё раёна

Общество

Элеаноры Антонаўне Мінкевіч крыху больш за трыццаць. Гэта ўзрост росквіту для любой жанчыны! Адчуваць сябе шчаслівай ёй дапамагае многае з таго, што акрыляе душу, радуе сэрца. У яе трывалая, моцная сям’я, цудоўныя дзеткі: сын Уладзіслаў і дачка Сафія. Гэта абаяльная жанчына гарманічна спалучае прызванне берагіні любімай сям’і  з удалым прафесійным ростам. У свой час яна скончыла Маладзечанскае медвучылішча, некалькі гадоў практыкавала ў райбальніцы. У 2009 годзе  прызначана намеснікам дырэктара Валожынскага тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Завочна скончыла факультэт педагогікі і псіхалогіі Беластоцкага дзяржаўнага ўніверсітэта. Адукацыйны працэс працягвае і цяпер. Дарэчы, у гэтыя дні яна здае сесію як першакурсніца Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь…

Ірына ПАШКЕВІЧ.

Фота аўтара

 



Добавить комментарий