У раёне праходзіць перадвыбарная агітацыя. На гэтым этапе перадвыбарнай кампаніі ўдзельнічаюць 31 кандыдат у дэпутаты Мінскага абласнога і раённага Савета дэпутатаў па 30 акругах.
Для агітацыйнай работы прэтэндэнтаў на дэпутацкія мандаты і работы іх давераных асоб у раёне вызначаны памяшканні згодна з адпаведнымі прынятымі рашэннямі райвыканкама.
Актыўна праходзяць і сустрэчы кандыдатаў у дэпутаты са сваімі выбаршчыкамі. Выбарчай тэматыцы прысвечаны інфармацыйныя стэнды, агітацыйныя друкаваныя матэрыялы кандыдатаў.