Жыццё раёна

Общество

Напярэдадні свята вясны і прыгажосці прыемны сюрпрыз для валожынскіх жанчын-кіраўнікоў зрабіла член Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па адукацыі, навуцы, культуры і сацыяльным развіцці, дырэктар Палаца культуры г. Маладзечна Святлана Рыгораўна САРОКА (у цэнтры з ружамі).

Яна сустрэлася з дэлегацыяй нашага раёна, правяла пасяджэнне, на якім падвяла вынікі зробленага за апошнія гады, а таксама  азнаёміла прысутных з асноўнымі зменамі ў заканадаўчых праектах, над якімі працуе апошнім часам Савет Рэспублікі. Напрыканцы сустрэчы Святлана Рыгораўна ад душы павіншавала прысутных з Міжнародным жаночым днём. А пасля запрасіла ўсіх на шыкоўны канцэрт пад назвай “З каханнем да жанчыны”, дзе пад музыку сімфанічнага аркестра Маладзечанскага музычнага каледжа пад кіраўніцтвам заслужанага дзеяча мастацтваў Рыгора Сарокі падарыў прачулыя рамансы саліст Фларэнтыйскага опернага тэатра, лаўрэат многіх міжнародных конкурсаў Уладзімір Александровіч ­– дарэчы, ураджэнец Маладзечна з валожынскімі каранямі. Незабыўныя ўражанні спадарожнічалі ў той вечар кожнай жанчыне. Няхай і ўвесь год – да наступнага 8 Сакавіка – пройдзе гэткім жа багатым на добрыя і радасныя падзеі!

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *