Самы сок!

Закон и порядок

Нарыхтоўка драўнянага соку ў лясным фондзе рэгламентуецца Правіламі нарыхтоўкі другарадных лясных рэсурсаў і ажыццяўлення пабочнага лесакарыстання, зацверджанымі пастановай Міністэрства лясной гаспадаркі.

Грамадзяне маюць права нарыхтоўваць драўняны сок на ўчастках ляснога фонду, вызначаных для гэтых мэт юрыдычнымі асобамі, што вядуць лясную гаспадарку. Для гэтага неабходна звярнуцца ў лясгас ці лясніцтва па месцы жыхарства. Там можна набыць ужо нарыхтаваны бярозавік.

Нарыхтоўка драўнянага соку на землях, якія не адносяцца да зямель ляснога фонду, рэгламентуецца Правіламі нарыхтоўкі драўняных сокаў, збору, закупкі дзікарослых раслін і (ці) іх частак, зацверджаных пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя і Міністэрства лясной гаспадаркі.

Згодна з нарматыўным дакументам, нарыхтоўка драўнянага соку дазволена на ўчастках драўняна-кустовай расліннасці, што не ўваходзяць у лясны фонд. Выключэнне складаюць прыбярэжныя палосы водных аб’ектаў, палосы адводу жалезных і аўтамабільных дарог, іншых транспартных камунікацый, тэрыторыі населеных пунктаў, дэндралагічных паркаў, батанічных садоў, курортаў і арганізацый аховы здароўя, месцы рассялення дзікіх жывёл і росту дзікарослых раслін, што ўключаны ў Чырвоную кнігу, зоны аховы нерухомых гісторыка-культурных каштоўнасцяў, месцы масавага адпачынку людзей.

Падчас нарыхтоўкі соку забяспечвайце захаванне тэхнічных якасцяў драўніны.

Дзяржаўная інспекцыя спадзяецца на цывілізаванае стаўленне грамадзян да лясных рэсурсаў Беларусі.

Мікалай ПЛЯВАКА,

дзяржаўны інспектар Стаўбцоўскай міжраённай інспекцыі аховы

жывёльнага і расліннага свету

Сяргей БАРАНОЎСКІ,

галоўны ляснічы ДЛГУ «Валожынскі лясгас»

 



Добавить комментарий