Жыццё раёна

Общество

Ёсць прафесіі, якія патрабуюць поўнай самааддачы і зусім не прымаюць іранічнага пераніцоўвання вядомага выразу – “не адкладай на заўтра тое, што можна адкласці на паслязаўтра”.

Адказнасць і добрасумленнасць стаяць на першым месцы ў службовых абавязках Д. А. САЕВІЧА – інжынера па ахове працы ААТ “Агра-Дубінское”. Ад дасканалых, граматных дзеянняў Дзмітрыя Аляксандравіча – не будзе гучна сказана – залежыць жыццё іншых людзей. Спецыяліст кантралюе выкананне правіл тэхнікі бяспекі, вытворчай санітарыі і супрацьпажарнай аховы.

Дзмітрый Аляксандравіч працуе ў Дубіне паўтара года. На Валожыншчыну маладога спецыяліста размеркавалі пасля заканчэння Беларускага дзяржаўнага агратэхнічнага ўніверсітэта са спецыяльнасцю інжынер-механік. Кожны дзень за 20 кіламетраў ён на ўласным аўто прыязджае на працу з родных Палачан Маладзечанскага раёна.

Абавязкаў у інжынера па ахове працы – дзясяткі: ад праверак тэхнічнага стану абсталявання да заказаў спецвопраткі для работнікаў гаспадаркі. Клапоціцца Дзмітрый Аляксандравіч і пра стварэнне аптымальнага рэжыму працы і адпачынку жывёлаводаў і тых, хто працуе ў раслінаводчай галіне гаспадаркі.

Тэкст і фота Алены ПАШКЕВІЧ



Добавить комментарий