З 12 сакавіка па 30 красавіка, згодна з распараджэннем Мінскага аблвыканкама, праводзіцца месячнік па навядзенні і падтрыманні парадку на землях лесагаспадарчага назначэння, ляснога фонду, у населеных пунктах, у кантралюемых зонах дарог і на іншых аб’ектах.
Дадзены старт гэтай рабоце і ў нашым раёне. Прыняты адпаведны дакумент на рэгіянальным узроўні. Запланавана правядзенне суботнікаў па добраўпарадкаванні і забеспячэнні высокай санітарнай культуры ва ўсіх населеных пунктах раёна, на прыведамасных тэрыторыях.
Напамінаем, што, згодна з рашэннем райвыканкама, пятніца афіцыйна лічыцца штотыднёвым санітарным днём.