Генрых Вітольдавіч ДЗЕНІС не размінуўся з прызваннем

Общество

Ён высакакласны сталяр-станочнік, якому падуладны любыя вырабы з дрэва, бо гэтай справай займаецца шмат гадоў. І не проста займаецца, а ўкладвае душу.   

У калектыве Івянецкага ўчастка ААТ “Універсалрамбуд” “Валожынскі РБУ” працуе з 2004 года, тут таксама паспелі ацаніць “залатыя рукі” майстра, тым больш, што арганізацыя бярэцца не толькі за рамонт памяшканняў, як раней, але ў апошнія гады – за поўны цыкл узвядзення жылых дамоў. Такія аб’екты ёсць у гарпасёлку Івянец, у аграгарадку Бабровічы. Таму ўсе сталярныя работы вельмі запатрабаваны, на аб’ектах іх патрэбна мноства. Усё, што залежыць непасрэдна ад майстра, робіцца своечасова, якасна, з захаваннем тэхналогіі. І не толькі ў Год якасці, а пастаянна, інакш працаваць ён не можа.

Фота Сяргея БОБРЫКА.



Добавить комментарий