Агляд-конкурс “Бяспечнае дзяцінства”

Общество

У рамках абласнога этапу агляду-конкурсу “Бяспечнае дзяцінства” сярод дашкольных устаноў журы ў складзе прадстаўнікоў упраўлення адукацыі Мінаблвыканкама і работнікаў абласнога ўпраўлення МНС наведала пераможцаў раённага этапу агляду-конкурсу – яслі-сад № 6 “Вясёлы вулей” г. Валожына.

Работнікі гэтай установы адукацыі і самі дзеткі пастараліся на славу. На конкурс былі прадастаўлены метадычныя матэрыялы, дыдактычная гульня, распрацаваная педагогамі дзіцячага сада, разнастайныя кніжкі-малышкі, відэаролік і прыпеўкі ўласнага сачынення. У кожнай групе дашкольнай установы прадэманстраваны “куткі бяспекі”, у якіх знаходзілася пажарная тэхніка, сродкі сувязі, пажарныя шчыты, разнастайная літаратура і нават макет пажарнай часці. Выхаванцы далі магчымасць журы крыху адпачыць падчас музычнай паўзы. Хлопчыкі ў касцюмах выратавальнікаў-пажарных і дзяўчынкі ў бальных сукенках выканалі вальс. А самыя маленькія ўдзельнікі конкурсу інсцэніравалі казку С. Маршака “Кошкин дом”. Дзеці ў кожнай групе прадэманстравалі свае веды па пажарнай бяспецы. Малышы выразна і правільна адказвалі на ўсе зададзеныя пытанні.

Тэкст і фота Алесі РАДВІЛОВІЧ



Добавить комментарий