Масленiца ў Цюрыху…

Общество

Сямейны гурт з роду Лямбовічаў з Пілюжыны «Крона» быў запрошаны ў горад  Цюрых кіраўніком «Асацыяцыі беларусаў Швейцарыі» Аляксандрам Сапегам. Мінскі абласны цэнтр народнай творчасці парэкамендаваў яму гэты калектыў.

Трэба заўважыць, што ў эміграцыі беларусы цікавяцца культурай Бацькаўшчыны, таму, каб правесці беларускае народнае свята, просяць дапамогі ў суайчыннікаў са сваёй этнічнай Радзімы.

Кронаўцы прывезлі комплекс беларускай веснавой традыцыйнай культуры, што змяшчае ў сабе Масленіца. Не сцэнічная, а сапраўдная, этнічная, яна праводзілася ў ваколіцах горада з цудоўнымі краявідамі лясоў і палёў. І не было на свяце гледачоў – усе, хто прыйшоў ( беларусы, украінцы, венгры, швейцарцы…) станавіліся актыўнымі ўдзельнікамі. І дорослыя, і дзеці разам з артыстамі вадзілі карагоды, палілі пудзіла-зіму, падпявалі вяснянкі, стараліся праявіць сябе ў побытавых танцах, былі ў цэнтры розных забаў, жартаў… Усім палюбіліся нашы  бліны, дранікі, смажанка і інш. ( «Крона» правяла майстар-клас па выпечцы нацыянальных традыцыйных страў беларусаў). Па рэакцыі цюрыхаўцаў можна было зразумець – свята прыйшлося даспадобы!

Кранала да слёз, – прызнаецца кіраўнік сямейнага гурта Лізавета  Пятроўская, – калі падыходзілі людзі, шчыра дзякавалі за свята, паціскалі рукі, зычылі нам усяго найлепшага і выказвалі надзею на далейшыя сустрэчы. Дарэчы, і зараз па электроннай пошце прыходзяць падзякі. Таксама прыемна было слухаць вітальнае слова беларускага консула ў Швейцарыі, які са сваёй сям’ёй бавіў час на Масленіцы. Засталася ў памяці цікавая архітэктура горада, асабліва ўразілі ў касцёле вітражы, аформленыя знакамітым Маркам Шагалам…

Людвіка ТАЎГЕНЬ,

фота прадастаўлена

гуртом «Крона»

 



Добавить комментарий