Мiнск – хакейная сталiца

Общество

Матчы 78-га чэмпіянату свету па хакеі з шайбай пройдуць у Мінску з 9 па 25 мая 2014 года на дзвюх пляцоўках – «Мінск-Арэне» і «Чыжоўка-Арэне”.

    Для размяшчэння гасцей і ўдзельнікаў чэмпіянату будуць прадастаўлены 29 дзеючых гасцініц, 14 новых, а таксама 10 хостэлаў і 5 інтэрнатаў у студэнцкай вёсцы. Акрамя таго, чакаецца, што паслугі па размяшчэнні турыстаў актыўна будзе прапаноўваць прыватны сектар.

    Праведзена вялікая работа і па пашырэнні сеткі грамадскага харчавання, гандлёвага абслугоўвання балельшчыкаў і турыстаў у час чэмпіянату. У Мінску будзе створана дадаткова 5 тысяч месц у стацыянарных пунктах грамадскага харчавання (цяпер –71 тыс.).

 

У перыяд чэмпіянату ў цэнтры горада і на прылеглых да арэн тэрыторыях будзе дадаткова разгорнута сетка сезонных кафэ на больш  чым 20 тыс. месц.

 

    Арганізаваны «Горад майстроў», дзе людзі з усёй краіны змогуць прапанаваць свой тавар.

 

    Продаж абанементаў першага этапу білетнай праграмы стартаваў 30 верасня (34 гульні на «Мінск-Арэне», 30 гульняў на «Чыжоўцы-Арэне»). Самы папулярны пакет білетаў у беларускіх балельшчыкаў — абанемент «Усе матчы Каманды Беларусь Плюс» (11 гульняў). Гэты тып білета дае магчымасць прысутнічаць на ўсіх матчах з удзелам зборнай Беларусі на групавым этапе, а таксама ўладальнік атрымлівае магчымасць убачыць чвэрцьфінал (нумар 4), паўфінал (нумар 2), матч за 3-е месца і фінал незалежна ад пападання ў іх каманды Беларусі. Мінімальны кошт такога абанемента — Br2 млн. 90 тыс., максімальны — Br13 млн. 805 тыс.

 

    Рэгламент чэмпіянату свету прадугледжвае работу па яго асвятленні 300 журналістаў друкаваных СМІ, 100 фотакарэспандэнтаў, 50 каментатараў, не лічачы тэхнічнага персаналу, які акрэдытуецца па іншай катэгорыі. Квота беларускіх СМІ — 50 журналістаў друкаваных СМІ, 20 фотакарэспандэнтаў.



Добавить комментарий