Маладёжны кур’ер

Молодежный курьер

Навучэнцы 3 курса сельскагаспадарчага прафесіянальнага ліцэя – ужо амаль што выпускнікі, уладальнікі першага свайго працоўнага пасведчання. Веды, атрыманыя за час вучобы, ім неабходна пацвердзіць на практыцы. А так як большасць з іх – будучыя механізатары, то і замацоўваць навыкі ім належыць у некаторых арганізацыях Валожына і на палетках сельгаспрадпрыемстваў.

    Майстар працоўнага навучання Віктар Мікалаевіч ШПАКОЎСКІ, які быў разам з гэтай моладдзю на працягу ўсіх трох гадоў і выхоўваў іх як граматных і дасведчаных спецыялістаў, цяпер будзе курыраваць і вытворчую практыку. Аляксандр ЗВОНІК прыкладзе сілы, дапамагаючы ў рабоце ДУП “Валожынскае ПМС”, Ягор САДОЎСКІ ў бліжэйшы час уключыцца ў работу РУП “Валожынскі жылкамунгас”, Ягор ВІРШЫЧ – лясгаса. Ілля МОШКА будзе працаваць на палетках СВК “Пяршаі-2003”, Вадзім КІСЛІЦКІ – у КСУП “Сугвазды-Агра”, Раман ІГРУША – у Гіневічах, якія ўваходзяць у склад ТАА “Тарасава”, Мікіта КАРПЕЧАНКА – у СГУ “Бабровічы” УП “Мінскаблгаз”. Як бачым, не баяцца цяжкасцяў прафесіі механізатара і прадстаўніцы прыгожай паловы чалавецтва. Яна ДУБІНОВІЧ прыступіць да праходжання практыкі ў Дорскім вытворчым участку ТАА “Тарасава”.

Тэкст і фота 

Сяргея САДОЎСКАГА



Добавить комментарий