Першыя крокi на навуковы алiмп

Общество

У сталіцы рэспублікі праходзіць заключны этап рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах. Усе намінацыі аб’яднаны агульнай назвай: «Беларусь – мая Радзіма». Гонар нашага раёна абараняюць гімназіст-дзесяцікласнік Аляксандр Бітэль і вучань 8 класа з Ракаўскай СШ Уладзіслаў Цімашэнка.

Журы будуць ацэнены тэарэтычныя веды і практычныя навыкі вучняў. Аляксандр Бітэль і яго кіраўнік А. А. Кербедзь мараць перамагчы ў такой прыкладной навуцы, як працоўнае навучанне. Валожынскія гімназісты і іх выкладчыкі ўжо змаглі пераканацца ў своеасаблівым таленце Аляксандра. Электрагітара, якую ён зрабіў уласнымі рукамі, вызначаецца прыемным гукам і выдатным знешнім выглядам.

Уладзіслаў Цімашэнка спадзяецца паказаць свае глыбокія веды па гісторыі. Атрымаць іх хлопцу дапамог настаўнік В. І. Залатар. Работа васьмікласніка, якая называецца «Ваенныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі ў 1915-1918 гадах» была прызнана лепшай на раённай навукова-практычнай канферэнцыі.

Алена ЗБІРЭНКА



Добавить комментарий