Бабулiна кнiжка

Общество

Выйшла ў свет шостая па ліку кніга нашай зямлячкі Валянціны Гіруць-Русакевіч – зборнік дзіцячых вершаў «А ці ведаеце вы?».

Гэта выданне зацікавіць маленькіх чытачоў не толькі цудоўнымі творамі паэткі, але і выключна прыгожым афармленнем.

Вобразныя, злёгку іранічныя вершы, бы ў чароўным люстэрку, адбіліся ў ілюстрацыях маладой мастачкі Даны Руновай.

Валянціна Францаўна прызнаецца, што вельмі задаволена і зборнікам, і тым, што ён надрукаваны акурат да яе асабістага юбілею. 

Шасцігадовая ўнучка паэткі Любачка ўжо ацаніла дасціпнасць творчай фантазіі бабулі.

Сама дзяўчынка чытаць пакуль што не ўмее, але слухаць цікавыя гісторыі пра звяроў, птушак, пчолак, матылькоў гатова бясконца. Калі бабуля кажа, што стамілася і адкладвае кніжку ўбок, унучка не крыўдуе: можна проста пагартаць старонкі і палюбавацца на знаёмых казачных персанажаў…

Алена ЗБІРЭНКА,

фота аўтара



Добавить комментарий