У цэху пластмасавых вырабаў ААТ “Валожынская райаграпрамтэхніка” асноўная роля адведзена ліцейным машынам, ручной работы няшмат. Аднак без чалавека не абыходзяцца і аўтаматы. Ліцейшчыца Жанна Аляксандраўна РЫНДЗЕВІЧ дасканала ведае свае абавязкі. Па-ранейшаму ў цэху выпускаюць асобныя дэталі для такіх прамысловых гігантаў, як Мінскі трактарны завод і завод “Атлант”.
Фота Сяргея БОБРЫКА.