Правiлы дыктуе попыт

Общество

    У чатырох рэгіянальных кірмашах збіраецца ўдзельнічаць райспажыўтаварыства. Дамовы заключаны на выязны гандаль у Вілейцы і Маладзечне. Тавары, якія будуць прапанаваны, найперш зацікавяць дачнікаў, аматараў-садаводаў і агароднікаў.

Як паказвае практыка, у вясенні перыяд і гараджане, і тым больш вяскоўцы, запасаюцца пасадачным матэрыялам для прысядзібных участкаў. Попытам карыстаюцца саджанцы, насенне, глебагрунт і ўгнаенні. Менавіта пра такі асартымент і паклапаціліся ў райспажыўтаварыстве.

Асноўная стаўка – на садовыя саджанцы, вырашчаныя на прыватным прадпрыемстве «Дзіўны сад». Не сакрэт, што сарты, акліматызаваныя ў мясцовых умовах, вызначаюцца «жывучасцю» і даюць падставу разлічваць на багаты ўраджай.

Валожынскі рынак таксама не застанецца без увагі. Але напрамак дзейнасці тут іншы: па чацвяргах і нядзелях у мясны павільён завозіцца свініна. Як паведаміла начальнік гандлёвага адзела райспажыўтаварыства Вольга Сак, за тры месяцы тут рэалізавана 6,5 тон свежаніны. Яшчэ 3 тоны мяса раскуплена на рынку ў Ракаве.

Алена ЗБІРЭНКА



Добавить комментарий