Да чаго прыводзяць спайсы

Общество

Сапраўдным няшчасцем для грамадства ў мінулым годзе стала група наркатычных сродкаў, названых спайсамі.

Спайс – любы від расліны, апрацаваны сінтэтычным канабіоідам. Наркотык выкарыстоўваецца ў якасці курыльных сумесяў і араматычных траў. Шкода, якую наносяць здароўю курэнне гашышу і канопляў, несуразмерная з небяспекай, якая ўзнікае пры курэнні спайсу.

Нарколагі аднадушна далучаюць спайс да цяжкіх наркотыкаў, таму што ён – прадукт хіміі, які наносіць каласальную шкоду псіхічнаму і фізічнаму здароўю чалавека. Было ўстаноўлена, што галоўным кампанентам сумесяў з’яўляюцца не рэчывы расліннага паходжання, а сінтэтычныя аналагі асноўнага рэчыва марыхуаны.

Што адбываецца з курыльшчыкам спайсу?

Эфект ад курэння наркотыка жахлівы: пры закрытых вачах назіраюцца вобразы, узнікаюць візуальныя эфекты, могуць чуцца галасы, чалавек не ўсведамляе наяўнасць цела. Калі чалавек не траціць прытомнасць, то назіраецца некаторы разумовы працэс, але ўсё ж пад дзеяннем курыльнай сумесі чалавек цалкам губляе сувязь з рэальнасцю. Можа наступіць амнезія. Некаторыя пачынаюць рабіць мімавольныя дзеянні: хадзіць кругамі, натыкаючыся на прадметы. Курыльшчык можа падаць, ляжаць спакойна, кідацца як пры эпілептычным прыпадку, не адчуваецца боль, страчваецца інстынкт самазахавання.

Нярэдкія выпадкі, калі чалавек, пакурыўшы спайсу, упадае ў стан некантралюемага панічнага страху, і ў спробе пазбавіцца ад яго, здзяйсняе ненаўмысны суіцыд. Напрыклад, вядомыя дзясяткі выпадкаў, калі маладыя людзі па гэтай прычыне кідаліся з даху. Курыльшчыкі бачаць галюцынацыі і адчуваюць тактыльныя эфекты, звязаныя з імі. Галюцынацыі цалкам успрымаюцца чалавекам як рэальнасць і ўсё, што адбываецца ў яго галаве, здаецца сапраўдным. Пасля заканчэння дзеяння спайсу чалавек упадае ў падаўлены, дэпрэсіўны стан, становіцца  раздражняльным. Рэдка, калі ён штосьці памятае пра свае дзеянні пасля вяртання ў свядомасць.

    Наступствы ад курэння спайсу.

Спайсы маюць вельмі моцны ўплыў на псіхіку чалавека. Іх частае і працяглае ўжыванне прыводзіць спачатку да псіхічнага стацыянара, а затым у магілу. Напачатку згубнага шляху курэння паступова змяншаюцца важныя псіхафізіялагічныя функцыі: памяць, інтэлект, увага. У канчатковым выніку курэнне прыводзіць да прыдуркаватасці. Фізічнае здароўе знаходзіцца ў зоне пастаяннай рызыкі. Пакутуюць усе без выключэння органы цела. Але самае пагібельнае дзеянне спайсы аказваюць на печань, лёгкія, сардэчна-сасудзістую і палавую сістэмы. Падчас шматгадовых даследаванняў дзеяння сінтэтычных канабіоідаў на жывёл, устаноўлена, што ў арганізме развіваюцца ракавыя клеткі. Гэта значыць, у чалавека на працягу 5 гадоў з моманту пачатку ўжывання спайсу пачынае развівацца рак лёгкіх. Нярэдкія выпадкі сардэчных прыступаў і спынення сэрца пры перадазіроўцы.

Орган, на які спайс аказвае самы моцны ўплыў – мозг. Хімічны яд прымушае рэзка звужацца капіляры, мозг перастае насычацца кіслародам у неабходнай колькасці. У выніку клеткі гінуць, а чалавек адчувае лёгкасць і бестурботнасць.

Практычна ўсе наступствы ўжывання спайсу становяцца хранічнымі і штодзённымі: галаўныя болі, млоснасць, ваніты, нервовасць, трывога, дэпрэсія, прыступы страху, галюцынацыі.

Сяргей САБАЛЕЎСКІ,

урач-нарколаг райпаліклінікі



Добавить комментарий