Жыццё раёна

Общество

У сталіцы Беларусі ў гасцініцы «Прэзідэнт-атэль» падведзены вынікі рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года — 2013». У ліку пераможцаў тры прадстаўніцы сталічнай вобласці.

У намінацыі «За дабрачыннасць і міласэрнасць» перамагла дырэктар Івянецкага дома-інтэрната для дзяцей з асаблівасцямі фізічнага развіцця Алена Сігізмундаўна Петрашкевіч. Віншуем лаўрэата з гэтай высокай адзнакай!

Памятны знак у гонар 70-годдзя поўнага вызвалення Ленінграда ад фашысцкай блакады ўручаны жыхарцы аграгарадка Пяршаі Галіне Мікалаеўне Курдо.

Узнагароду, зацверджаную губернатарам Ленінградскай вобласці, урачыста перадаў Галіне Мікалаеўне ваенны камісар райваенкамата Юрый Нахай. Да ганаровай місіі далучыліся старшыня Пяршайскага сельвыканкама і вучні мясцовай школы-сада.



Добавить комментарий