Жыццё раёна

Общество

Прыемна слухаць шчырыя словы віншаванняў у гонар юбілею. Тым больш, калі іх гавораць паважаныя, аўтарытэтныя людзі. Так сталася і ў дырэктара філіяла КУП “Мінаблпаліва” Міхаіла Ігнацьевіча РАДЫНЫ, якога прыехаў павіншаваць з 60-годдзем старшыня раённага выканаўчага камітэта Уладзімір Антонавіч НАУМОВІЧ. Гэты візіт – знак павагі і пашаны да заслужанага кіраўніка, які ўнёс вялікі ўклад у жыццё горада і раёна. Уладзімір Антонавіч не толькі падзякаваў юбіляру за нястомную карпатлівую працу на працягу многіх гадоў. Ён уручыў Міхаілу Ігнацьевічу Ганаровую грамату ад старшыні Мінскага аблвыканкама С. Б. Шапіры. Пабагацела скарбонка асабістых узнагарод кіраўніка і на Ганаровую грамату райвыканкама.

Тэкст і фота Сяргея САДОЎСКАГА



Добавить комментарий