Жыццё раёна

Общество

Прадукцыя завода “Нептун” з Івянца даўно заваявала шырокія рынкі збыту выпускаемай прадукцыі ў Прыбалтыцы і Расіі. Цяпер у гэтым спісе таксама Фінляндыя і Швецыя: у жыхароў названых краін вялікім попытам карыстаюцца івянецкія падсвечнікі. Іх закупляюць партыямі па 60-80 тысяч штук прыкладна раз у квартал.

Паклапаціўся пра Велікодны стол жыхароў раёна аддзел прамысловасці райспажыўтаварыства. Першыя святочныя кулічы вагой 200, 300 і 500 грамаў з’явіліся на паліцах магазінаў ужо ў сераду. Вытворцы сцвярджаюць, што з-за высокага ўтрымання здобы галоўныя атрыбуты Пасхі чарсцвець не будуць. Усяго ж у продаж паступяць 6 тысяч кулічоў. Яны ўпрыгожаны сімволікай свята на фоне новага віду памадкі фірмы «Барса», какосавай стружкай, каляровай пасыпкай. Амаль уся святочная выпечка будзе гатавацца ў спецыяльных папяровых формах, што не толькі дазваляе цесту выдатна прапякацца, але і падоўжвае тэрмін захоўвання гатовага прадукту.



Добавить комментарий