Маладзёжны кур’ер

Молодежный курьер

Кожны дзень Любоў Аляксандраўна РЫНКЕВІЧ прыязджае за 30 кіламетраў з Валожына ў Яршэвіцкі навучальна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-сярэдняя школа. Тут 23-гадовая дзяўчына працуе настаўніцай пачатковых класаў. Дзевяці цікаўным маленькім непаседам не прыходзіцца сумаваць на жывых і яркіх уроках маладой настаўніцы. Жыццярадасная і добразычлівая Любоў Аляксандраўна вядзе заняткі на мажорнай ноце.

Вопыт лёгка знаходзіць кантакт з маленькімі гарэзамі Л. А. Рынкевіч атрымала, адпрацаваўшы два гады выхавальнікам у Яршэвіцкім дзіцячым садзе пасля заканчэння Лідскага педагагічнага каледжа. Зараз малады спецыяліст працягвае вучобу ў БДПУ імя М. Танка, удасканальваючы веды ў педагогіцы.

Любоў Аляксандраўна не толькі дапамагае дзецям авалодаць граматай і арыфметыкай, але і знаёміць іх з дэкаратыўна-прыкладным мастацтвам. Творчы педагог кіруе гуртком “Фантазёры”, дзе малодшыя школьнікі асвойваюць тэхніку тарцавання, робяць аб’ёмныя пано і паштоўкі з гафрыраванай паперы, працуюць з прыродным матэрыялам.

Тэкст і фота Алены ПАШКЕВІЧ



Добавить комментарий