Чарнобыльскiм шляхам…

Общество

Штогод на тэрыторыі раёнаў, пацярпелых ад паследкаў катастрофы на ЧАЭС, традыцыйна праводзіцца міжнародная сацыяльна-творчая акцыя “Чарнобыльскі шлях – дарога жыцця”. Сёлетняя, 28-я па ліку, завяршыла свой ход у Івянцы.

Дзякуючы дабрачыннай праграме, жыхары Валожыншчыны атрымалі магчымасць “ужывую” пазнаёміцца з зоркамі беларускай эстрады, знакамітымі кампазітарамі, спевакамі і творчымі гуртамі. У прыватнасці, на сустрэчу з івянчанамі і гасцямі гарадскога пасёлка ў мясцовы Дом культуры ўчора ў 17.00 завіталі Ігар Лучанок і Эдуард Ханок, выступілі перад ўдзячнымі слухачамі ансамбль народнай музыкі “Свята”, гурт “Гуляй, казак”, эстрадныя выканаўцы і таленавітая моладзь.

Акцыя крочыла таксама на тэрыторыі Расіі, Украіны. А напярэдадні выніковага мерапрыемства далучыліся да яе ходу і івянецкія школьнікі. Яны паўдзельнічалі ва ўрачыстай пасадцы алеі ў вёсцы Вішнёўка Мінскага раёна, падарылі мясцовым жыхарам свае песні.

Сяргей САДОЎСКІ



Добавить комментарий