За радком гісторыі

Культура

Развівалася на Валожыншчыне і паштовая сувязь. 1 кастрычніка 1890 года мясцовая паштовая станцыя, ператвораная ў паштова-тэлеграфнае аддзяленне, адкрыла прыём тэлеграм. Да канца XIX стагоддзя такія аддзяленні існавалі ў Вішневе, Івянцы і Ракаве.

З 1902 года ў Ракаве існаваў кніжны магазін з бібліятэкай для выдачы кніг на дом, які належаў Мендзелю Рубіну.

 Шэраг вытворцаў, а таксама яўрэйскія купцы-перакупшчыкі вялі гандаль не толькі па Віленскай і Мінскай губернях, але і за іх межамі.

У Вішнеўскім народным вучылішчы ў 1910 годзе адкрылі рамеснае аддзяленне. Яго фатаграфіі разам з работамі па дрэве і метале вучняў рамеснага класа Валожынскага народнага вучылішча экспанаваліся ў 1910 годзе на першай выставе навучэнскіх работ па графічным мастацтве, рамёствам, ручной працы і рукадзеллю вучэбных устаноў Віленскай вучэбнай акругі.

 

У часы сярэднявечча Валожыншчыну пакрывалі вялікія лясныя масівы. Налібоцкая пушча – ацалелая частка старажытных лясоў. У тых няпростых умовах асваенне тэрыторый адбывалася дзякуючы рачным шляхам. Уздоўж берагоў Бярэзіны, Гальшанкі, Іслачы пасяленцы высякалі лясы і засноўвалі гарадзішчы. Вакол іх раскарчоўвалі ляда пад раллю. Такім спосабам хутка асвоіць вялікія тэрыторыі было немагчыма. Таму першыя паселішчы земляробаў уяўлялі сабой як бы “астравы” пасярод лясных прастораў.

У гады Паўночнай вайны паселішчы Валожыншчыны таксама былі моцна разбураны. Шведы спустошылі маёнтак у Валожыне, фальваркі Воўкаўшчына, Дубіна, вёску Капусціна. Войны, з іх адвечнымі спадарожнікамі – голадам, эпідэміяй, знішчалі насельніцтва, ушчэнт руйнавалі людскую маёмасць. Аднак паступова, на працягу XVIII ст., назіраецца адраджэнне і далейшае развіццё паселішчаў Валожыншчыны.

У пісьмовых крыніцах сярэднявечча паселішчы называліся сёламі. Яны складаліся з асобных двароў, дзе жылі адна, а часам і дзве-тры сваяцкія сям’і. Насельніцтва аднаго або некалькіх паселішчаў складалі абшчыны, якія аб’ядноўваліся ў воласці.

Вішнева належала Храптовічам з 1520 года. Новая сядзіба плошчай каля 50 гектараўназывалася імем герба “Андрывондж”. Будаўніцтва сядзібнага дома, фарміраванне парку прыпадае на канец XIX – пачатак XX стагоддзяў сярод лесу ў баку ад Вішнева на месцы старога фальварка Андрывондж.

Узровень вырабаў ракаўска-івянецкіх майстроў (бытавы посуд, дэкаратыўная і архітэктурна-дэкаратыўная кераміка) быў даволі высокі (пра гэта сведчыць інвентарны спіс аб продажы Міхалам Клеафасам Агінскім фальваркаў ракаўскага графства: жалезная каса каштавала 1 злоты 15 грошаў, два гліняныя гаршкі – 1 злоты).

Млыны і кузні – неад’емны атрыбут грамадства, якое занята сельскагаспадарчайвытворчасцю. Валодалі імі не толькі памешчыкі. Кузні былі ў большасці маёнткаў і населеных пунктаў. Млыны сустракаліся радзей. Ветракі былі ў Агародніках і Хамічах. Вадзяныя млыны размяшчаліся ў Вішневе (уладальнік Буценеў-Храптовіч), Падбярэззі, маёнтку Выганічы (уладальнік Міхаіл Грушвіцкі), Кіяўцы (уладальніца Алена Малахава), Новым Двары (уладальнік Іван Бунге), Пярэжарах (уладальнік Станіслаў Ратынскі), Сакаўшчыне (існаваў з 1849 г., у 1894 г. уладальнік граф Іван Тышкевіч).



Добавить комментарий