Сустрэлi з гонарам i прызнаннем

Общество

У Дзень ушанавання ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь у раённым аддзеле адбылася сустрэча ветэранаў.

Перад прысутнымі выступіў намеснік начальніка аддзела па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні Аляксандр Сівы, які павіншаваў калегаў са святам і абвясціў, што ў раёне зарэгістравана Валожынскае раённае аддзяленне Беларускай грамадскай арганізацыі ветэранаў органаў і падраздзяленняў па надзвычайных сітуацыях «Выратавальнік». Сёння ў ім ужо 25 чалавек. Практычна ўсе ветэраны працягваюць працаваць у розных сферах дзейнасці. Аляксандр Леанідавіч Бібік і сёння працягвае дзейнасць па забеспячэнні пажарнай бяспекі на аб’ектах раёна.

– Пачынаў я працаваць начальнікам пажарна-аварыйнага выратавальнага паста,  затым быў начальнікам ПАВЧ-1 г. Валожына, — распавядае Аляксандр Леанідавіч. Скончыў сваю службу намеснікам начальніка аддзела па дзяржаўнай сістэме папярэджання і ліквідацыі надзвычайных сітуацый і грамадзянскай абароне. Пасля выхаду на пенсію стаў электраманцёрам па абслугоўванні  аўтаматычнай пажарнай сігналізацыі. Пасада гэта патрабуе дакладных ведаў у радыёэлектроніцы. Часта даводзіцца незапланавана выязджаць на аб’екты для ўхілення розных непаладак. Але нягледзячы на ўсе цяжкасці, працай сваёй я задаволены. Ганаруся тым, што дапамагаю клапаціцца пра бяспеку нашых грамадзян.

Тэкст і фота Алесі РАДВІЛОВІЧ,

інспектара групы прапагандыі навучання РАНС



Добавить комментарий