За цудоўны вакал – паездка ў дэльфiнарый

Общество

У чарговы раз СШ № 1 горада Валожына прымала гасцей. Падведзены вынікі конкурсу “Я спяваю!” і наступіў час гала-канцэрта, у якім прынялі ўдзел заняўшыя 1, 2 і 3 месцы, а таксама тыя, хто атрымаў прыз глядацкіх сімпатый.

Пераможцы конкурсу Кацярына Буйлова з 7 класа, Яна Санюковіч з 4 класа, адзінаццацікласніцы Анастасія Яску і Наталля Ліштван, а таксама Марыя Загорская з 7 класа, якая атрымала Гран-пры, яшчэ раз парадавалі гледачоў і паказалі сваё выканаўчае майстэрства.

Падтрымаць канкурсантаў прыйшлі бацькі, настаўнікі і аднакласнікі.

Кожны пераможца конкурсу “Я спяваю!” атрымаў каштоўныя падарункі ад школы і салодкія прызы ад Мінскай абласной асацыяцыі шматдзетных бацькоў “Зямля, лёс, дзеці!”.

Арганізатар конкурсу, настаўніца музыкі і спеваў Людміла Аляксееўна Саухіна ўручыла Марыі Загорскай сертыфікат на дваіх чалавек на паездку ў дэльфінарый.

Вікторыя ЖАБОРТ,

вучаніца 11 класа СШ № 1горада Валожына



Добавить комментарий