Як важна быць здаровым

Общество

На базе СШ № 2 г. Валожына адбыўся VIII бацькоўскі сход «Бяспечны свет дзяцей праз адказнасць бацькоў». На яго былі запрошаны прадстаўнікі сістэмы ўнутраных спраў, інспекцыі нагляду і прафілактыкі па ЧС, педагагічная і бацькоўская грамадскасць. На сходзе абмяркоўваліся актуальныя пытанні, якія датычацца выхавання і адукацыі  нашых дзяцей.

Сучасны свет поўны розных навін, якія разам з вялікай цікавасцю ўтойваюць і  небяспеку (захапленне спайсам, алкаголем). Задача бацькоў – абараніць дзіця ад гэтага свету, не даць паддацца яму «модным»  звычкам сучаснага грамадства, захаваць яго жыццё. Але часам бацькі забываюцца пра сваіх дзяцей, і дзеці паддаюцца негатыўнаму ўплыву. 

У рамках сходу працавалі студыі сямейнага выхавання: «Вялікая бяспека для маленькіх дзяцей», «Захаваем дзяцей ад духоўнага насілля», «Гутарка пра здаровае харчаванне», «Мы – за бяспеку нашых дзяцей», «Здароўе маладых — здароўе нацыі».

Я працавала ў студыі, дзе актуальнай была тэма правільнага, збалансаванага харчавання дзяцей, насычанага вітамінамі.  Яшчэ раз пераканалася, што толькі тады дзіця будзе здаровым, калі яно правільна харчуецца, калі ў яго рацыён уключаны прадукты, багатыя бялкамі, тлушчамі, вугляводамі, калі не будзе пераядання. Здаровае дзіця – здаровая сям’я – здаровая нацыя!

Ніна ГРЫБКОЎСКАЯ,

маці вучаніцы Ракаўскай сярэдняй школы



Добавить комментарий