Дзверы адчынены ўсiм

Общество

«Мы сеем творчасці зярняты ў вучнях, што да нас прыйшлі, Няхай жывуць яны заўзята ў прыгажосці на зямлі».

Пад такім дэвізам у ДУА «Цэнтр творчасці дзяцей і моладзі Валожынскага раёна» адбыўся Дзень адкрытых дзвярэй. На гэта мерапрыемства былі запрошаны намеснікі дырэктараў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі па выхаваўчай рабоце, спецыялісты і метадысты аддзела адукацыі спорту і турызму Валожынскага райвыканкама.

Усіх сустрэлі «прывітальнай» вучні аб’яднання па інтарэсах «Звонкія галасы». Адкрыла сустрэчу дырэктар Цэнтра творчасці К. В. Кароль, якая пазнаёміла ўдзельнікаў сустрэчы з панарамай вопыту работы ўстановы дадатковай адукацыі, а таксама расказала аб задачах і перспектывах развіцця ўстановы.

Была арганізавана экскурсія па Цэнтры, дзе ў вершаванай форме прадставілі кабінеты і класы для заняткаў па інтарэсах. Усіх уразіла выстава дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва «Свет дзіцячых захапленняў»- вырабы з саломкі, лазы, бісеру, скуры, якія створаны дзецьмі з любоўю і фантазіяй. Як вядома, за ўсім гэтым стаіць напружаная і карпатлівая праца педагогаў, пра што сведчаць дыпломы абласных і рэспубліканскіх выстаў, конкурсаў, аглядаў.

Затым пачалася работа майстар-класаў, дзе можна было паспрабаваць свае сілы ў авалоданні рознымі тэхнікамі дэкаратыўна-прыкладной творчасці.

Дырэктарам Цэнтра быў праведзены імправізаваны тэатр-экспромт «Настрой», у якім усе ўдзельнікі змаглі пабываць у ролі персанажаў невялікай казачнай пастаноўкі.

Пры падвядзенні вынікаў работы Дня адкрытых дзвярэй была дадзена высокая ацэнка мерапрыемству і наогул працы, якая праводзіцца па развіцці творчых здольнасцей вучняў, а таксама была выражана падзяка педагагічнаму калектыву Цэнтра і яго дырэктару К. В. Кароль.

Ірына Ваньковіч,

метадыст ДУА «Цэнтртворчасці дзяцей і моладзіВаложынскага раёна»



Добавить комментарий