Паважаныя работнікі фізічнай культуры, ветэраны спорту, аматары здаровага і спартыўнага ладу жыцця!

Спорт

Віншуем вас са святам – Днём работнікаў фізічнай культуры і спорту. Заняткі спортам і фізічнай культурай дапамагаюць чалавеку ўдасканальвацца, умацоўваюць здароўе, спрыяюць самаарганізацыі і самадысцыпліны, даюць зарад бадзёрасці і аптымізму.

На валожынскай зямлі нямала людзей, для якіх заняткі фізкультурай і спортам сталі неад’емнай часткай здаровага ладу жыцця, гарманічнага развіцця. Валожынцы годна прадстаўляюць раён на спаборніцтвах рознага ўзроўню, заяўляюць пра сябе яркімі перамогамі. Упэўнены, што фізкультурны рух раёна і надалей будзе памнажаць яго спартыўную славу, садзейнічаць умацаванню здароўя людзей.

Жадаем вам выдатнага настрою, бадзёрасці духу, спартыўнага даўгалецця, веры ў свае сілы і новых перамог!

Раённы выканаўчы камітэт

Раённы Савет дэпутатаў



Добавить комментарий