Ноч музеяў…

Общество

16 мая з 20 да 24 гадзін у раённым краязнаўчым музеі пройдзе акцыя “Ноч музеяў”, прымеркаваная да Міжнароднага дня музеяў.

Штогод 18 мая музейныя работнікі ўсяго свету адзначаюць сваё прафесійнае свята. У 1997 годзе ўпершыню ў Берліне была праведзена акцыя пад назвай “Ноч музеяў”.

У гэту адзіную ноч у годзе музеі адчыняюць дзверы для ўсіх жадаючых. І якіх толькі цудаў і дзівосаў не адбываецца падчас правядзення святочных мерапрыемстваў?!

Сёлета да ўдзелу ў акцыі далучыцца і наш раённы краязнаўчы музей. Для наведвальнікаў адначасова будуць ладзіцца тры выставы. Не буду раскрываць усе падрабязнасці гэтай ночы, каб захаваць інтрыгу. Адзначу толькі, што ўпершыню ў музеі будзе дэманстравацца фотавыстава, на якой будуць прадстаўлены фотаздымкі нашага горада з самага пачатку 20-га стагоддзя. Адначасова з дэманстрацыяй выставы адбудзецца касцюміраванае шоў  насельніцтва тых нацыянальнасцяў, якія пражывалі на тэрыторыі горада ў мінулым стагоддзі. Будзе гучаць жывая музыка, а жадаючыя паслухаць сапраўдны грамафон змогуць адчуць асалоду ад старадаўніх мелодый. Арт-кафэ дасць магчымасць прыемна адпачыць і паразмаўляць за кубкам кавы ці гарбаты. Закончыцца мерапрыемства апоўначы святочным феерверкам.

Наведайце наш музей, і вам захочацца прыйсці сюды яшчэ не раз.

Наталля ЛОЎЧАЯ,

дырэктар раённагакраязнаўчага музея



Добавить комментарий