Вiртуозы ракеткi

Спорт

На абласных спаборніцтвах па настольным тэнісе, што прайшлі ў Барысаве, маладыя спартсмены Валожынскага раёна паказалі высокі ўзровень майстэрства.

Турнір сабраў каманды з дзевяці раёнаў Міншчыны. У спрыце і віртуозным валоданні ракеткай спаборнічалі юнакі і дзяўчаты па 1996 год нараджэння і маладзей.

Сняжана Ланько і Вікторыя Барахоўская, Максім Кербедзь і Васіль Трус – валожынскія аматары малога тэніса з дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы, трэніруе якіх Дзмітрый Васільевіч Ажарэльеў, занялі трэцяе месца ў камандным заліку. В. Барахоўская стала трэцяй і ў асабістых спаборніцтвах, яе таксама залічылі кандыдатам на рэспубліканскі этап турніру. У парных спаборніцтвах Вікторыя ў тандэме з барысаўскай дзяўчынай апынулася на другой прыступцы п’едэстала, а Васіль Трус з дзяржынскім юнаком – на трэцяй.

Да друку падрыхтавала Алена ПАШКЕВІЧ



Добавить комментарий