Рэцэпт творчага шчасця

Люди и судьбы

Лідар групы “Дразды”, наш зямляк з вёскі Сівіца, Віталій Карпанаў прэзентаваў у Мінску альбом “Шчасце”.

Гэта чацвёрты студыйны альбом пасля леташняга “Тры рублі”, “Героя-палюбоўніка” (2008 год) і “Прыляцелі” (2005 год). Новая пласцінка складаецца з 10 трэкаў. У яе ўвайшлі ўжо ратыруемыя ў радыёэфіры “Дэнамінацыя кахання”, “Сыпле сняжок” і “Вясна”, а таксама першая беларускамоўная кампазіцыя “Драздоў” – “Каханая дзяўчына”. Артыст запэўніў, што “Шчасце” раскрывае калектыў у досыць нечаканым ракурсе і дазваляе ўбачыць новыя магчымасці групы як у музычных рашэннях, так і ў тэкстах.

На пытанне пра тое, які ж ён усё-такі, рэцэпт шчасця па версіі групы “Дразды”, Карпанаў адказаў так: “Сакрэт нашага “Шчасця” – у добрых песнях. Усе кампазіцыі ў гэтым альбоме – пра каханне. Мы адышлі ад сацыяльных тэм і дадалі больш рамантыкі і пачуццёвасці”.

Да друку падрыхтавала Алена ПАШКЕВІЧ



Добавить комментарий