Вандроўка па казках

Официально

“Усё пачынаецца з дзяцінства, таму што душа дзіцяці раскрыта насустрач Дабрыні і Любові, і так важна пасеяць у ёй насенне любові да бліжняга, велікадушнасці, міласэрнасці”. Гэтыя словы належаць вядомаму дзіцячаму пісьменніку С.У. Міхалкову. Дзеці – наша будучае. Выхаванне падрастаючага пакалення – першачарговая задача сям’і, школы, бібліятэкі, грамадства.

Сучасная бібліятэка. Якая яна? Як публічнай бібліятэцы захаваць чытачоў, асабліва дзяцей? Чым зацікавіць іх у час камп’ютарызацыі і Інтэрнэта? Таму вельмі важна сфарміраваць з маленства ў чалавека цікавасць да кнігі, патрэбу чытання кніг. Шмат робіцца  ў гэтым напрамку ў дзіцячых садках, школах, не застаецца ўбаку ад  гэтай важнай справы і Гародзькаўская сельская бібліятэка, у якой нядаўна прайшла экскурсія “Падарожжа ў Чытай – горад са станцыяй “Паляна казак”. На мерапрыемства былі запрошаны дашкаляты з мясцовага дзіцячага садка з выхавацельніцай Кацура Людмілай Ігараўнай. Мы ўсе добра ведаем, што казкі любяць і дарослыя, і дзеці. Казкі вучаць нас дабрыні, смеласці, працавітасці і іншым станоўчым якасцям. Адным словам – гэта чароўны свет, які выклікае ў нас пачуцці суму і радасці… Казка – гэта цуда!!! Дзеці разам з бібліятэкарам адправіліся ў цікавае падарожжа па краіне казак на казачным экспрэсе. Тут былі прыпынкі: “Гульня”, “Любімы персанаж”, “Чароўны куфэрак”, “Казачная”, “Адкрываем маленькія сакрэты”. На іх шляху сустрэлася шмат казачных герояў. У ходзе гульні — экскурсіі дзеці паказалі добрыя веды і выдатна справіліся з усімі заданнямі казачных герояў. Бібліятэкар правяла для дзяцей  экскурсію па бібліятэцы, пазнаёміла з дзіцячым кніжным фондам, выставамі, часопісамі для дзяцей, з цікавасцю знаёміліся хлопчыкі і дзяўчынкі з настольнымі гульнямі, якія ёсць у бібліятэцы. А ў канцы мерапрыемства дзеці з вялікай ахвотай паглядзелі любімыя мультфільмы.

Марыя СЯРЭДЗІЧ,

бібліятэкар Гародзькаўскай сельскай бібліятэкі

Фота аўтара



Добавить комментарий