Галоўны пасажыр

Общество

Дзяржаўтаінспекцыя праводзіць рэспубліканскую прафілактычную акцыю “Дзіця – галоўны пасажыр!”.

Толькі ў Мінскай вобласці штогод адбываецца да 130 дарожна-транспартных здарэнняў, у якіх гінуць і атрымліваюць траўмы дзеці. Аўтааварыі з удзелам дзяцей здараюцца на працягу ўсяго года, але найбольшая колькасць адбываецца з красавіка па кастрычнік.

З пачатку года на тэрыторыі вобласці адбылося 26 дарожна-транспартных здарэнняў з удзелам дзяцей, у якіх 5 малых загінулі і 22 атрымалі раненні. 10 ДТЗ было з удзелам дзяцей-пасажыраў, у якіх 2 малых загінулі і 9 паранена. У 7 аўтааварыях дзеці не былі прышпілены рамянямі бяспекі ці знаходзіліся без спецыяльнага дзіцячага аўтакрэсла.

Супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі настойліва рэкамендуюць аўтаўладальнікам устанавіць спецыяльныя дзіцячыя ўтрымліваючыя ўстройствы. Дзіцячае аўтакрэсла – патрабаванне бяспечнай перавозкі дзяцей. Аднак гэтымі правіламі дарослыя грэбуюць, што пацвярджаюць наступныя прыклады.

У Старадарожскім раёне вадзіцель на закругленні дарогі, не справіўшыся з кіраваннем, дапусціў бакавы занос аўтамабіля, з’ехаў у кювет і перакуліўся. У выніку аварыі жанчына-пасажырка з траўмамі сярэдняй ступені цяжкасці і яе дзіця 2011 года нараджэння з цяжкімі траўмамі дастаўлены ў бальніцу.

У Уздзенскім раёне кіроўца пры выездзе на галоўную дарогу, не ўступіўшы, сутыкнуўся з аўтамабілем, які рухаўся па ёй, а затым яшчэ сутыкнуўся з машынай “Нісан-Альмера”, якая ехала ў сустрэчным накірунку. У выніку ДТЗ пасажыры “Нісана” дзяўчынка 2009 года нараджэння з атрыманымі траўмамі дастаўлена ў бальніцу, хлопчык 2004 года нараджэння і жанчына атрымалі лёгкія цялесныя пашкоджанні.

На аўтадарозе Мінск-Калачы-Мядзель жанчына на закругленні дарогі не справілася з кіраваннем, з’ехала ў кювет і ўдарылася ў дрэва. У выніку аварыі вадзіцель атрымала лёгкія цялесныя пашкоджанні, а вось дзяўчынку 2002 года нараджэння з траўмамі прыйшлося даставіць у бальніцу.

На шашы Барысаў-Беразіно кіроўца-жанчына пры развароце з правай абочыны выехала на паласу руху, не ўступіўшы дарогу аўтамабілю “Форд Мандэа”, які рухаўся адначасова. Каб пазбегнуць сутыкнення, вадзіцель “Форда” звярнуў на левую абочыну, з’ехаў у кювет і перакуліўся. У выніку аварыі сын вадзіцеля “Форда” 2010 года нараджэння з-за атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр на месцы ДТЗ, яшчэ дзве жанчыны-пасажыркі з траўмамі дастаўлены ў бальніцу. У аўтамабілі “Форд” адсутнічала дзіцячае аўтакрэсла.

Памятайце, што, пасадзіўшы дзіця ў машыну, неабходна паклапаціцца пра яго бяспеку. Выкарыстанне рамянёў бяспекі, альбо аўтакрэслаў – надзейны варыянт, каб засцерагчы маленькага пасажыра.

ДАІ Валожынскага РАУС



Добавить комментарий