Правапарадак

Закон и порядок

ЗДЗЕЛКА НЕ ЎДАЛАСЯ

Трактарыст райаграпрамтэхнікі, камандзіраваны на дапамогу вяскоўцам падчас палявых веснавых работ у вёску Камень, вырашыў крыху падзарабіць: па дамоўленасці з івянчанінам, які прыехаў на поле сярод белага дня, зліў з паліўнага бачка 100 літраў саляркі, за што атрымаў 700 тысяч рублёў. Аднак на дарозе ўладальніка лёгкай здабычы затрымалі супрацоўнікі міліцыі, якія выявілі ў багажніку аўтамашыны пяць 20-літровых каністраў з пафарбаваным дызельным палівам. У незаконнай здзелцы адразу ж прызналіся абодва, аднак, на жаль, гэта акалічнасць толькі дае падставу зменшыць адказнасць, але не пазбавіцца пакарання.

АД ГАРЭЛКІ РОЗУМ МЕЛКІ

У Дзень працы, які па ўсёй краіне лічыцца выхадным днём, сядзець склаўшы рукі не змог жыхар аднаго з населеных пунктаў Дзяржынскага раёна. Але заняцца звыклай справай ён чамусьці вырашыў у нашым раёне. Папярэдне адключыўшы сігналізацыю, зламыснік пранік у магазін вёскі Выганічы, адкуль вынес спіртныя напоі і цыгарэты агульным коштам каля паўмільёна рублёў. Падчас “работы” настолькі ўвайшоў у смак, што забыўся на месцы злачынства свае акуляры, якія і вывелі супрацоўнікаў міліцыі на след злодзея. Па словах аператыўнікаў, крадзяжамі менавіта з магазінаў 59-гадовы заезджы візіцёр займаецца даўно, за што пятнаццаць гадоў адседзеў у турме. Прыкра ўсведамляць, але залішняе п’янства і такое ганебнае рамяство ў чарговы раз прывялі былога афіцэра арміі на лаву падсудных.

Матэрыял да друку  па міліцэйскіх зводках падрыхтавала

Алена ЗАЛЕСКАЯ



Добавить комментарий