Такая традыцыя…

Культура

Масквіч, ураджэнец вёскі Пытань Валожынскага раёна, Іван Уладзіміравіч Пасека аднойчы даслаў тэлеграму школьным сябрам. Адрас быў незвычайны: «Горад Валожын. Лаўка. Плошча Свабоды».

У той год па службовых прычынах ён не мог прыехаць на сустрэчу са сваімі аднакласнікамі. Таму ветліва накіраваў тэлеграму з прывітаннем. Ён дакладна ведаў час і месца іх пастаяннага  збору. І калі аднакласнікі стаялі ў вызначаны дзень на плошчы райцэнтра, да іх і сапраўды падышоў паштальён і здзіўлена запытаўся: «Гэта вы і ёсць аднакласнікі І. У. Пасекі?!»

А пачыналіся такія адносіны, як ужо вядома, у 1960 годзе, калі будучыя выпускнікі паступілі ў 8-ы клас Валожынскай школы № 1. «У нас быў фенаменальны клас – па ведах і па дабрыні адзін да аднаго», – лічаць многія яго былыя вучні.

пачыналіся такія ад-
Сёлета спаўняецца 50 гадоў, як яны скончылі школу. У пятніцу адбудзецца чарговая сустрэча. Збіраецца 18 чалавек.

Іншыя нам зайздросцяць: «Як гэта ў вас так атрымліваецца? Напэўна, таму, што дружныя былі ў школе?» Але гэта толькі адзін працэнт поспеху справы. Астатнія 99 працэнтаў залежаць ад сапраўдных завадатараў сустрэчы – масквічоў Івана Пасекі, яго жонкі Алены і мінчаніна Якава Радыны.

Іван Уладзіміравіч, напрыклад, на 40-годдзе выпуску падарыў кожнаму аднакласніку прыгожую кнігу пра Маскву. А ўсім былым настаўнікам купіў нейкую патрэбную сувенірную рэч у хату, у кватэру.

З іншага боку, мы і самі лёгкія на пад’ём: толькі кінуць кліч, і ўсе адразу збіраюцца”, – не хаваюць сакрэтаў свайго трывалага сяброўства былыя выпускнікі.

Дагэтуль збіраліся на кожны пяцігадовы юбілей, а то і часцей. Здаецца, што раднейшых людзей няма на свеце! Стан – як пасля выпускнога балю! Здаецца, што толькі школу скончылі!

Потым збіраліся на кожную юбілейную дату і апошні раз – на саракагоддзе выпуску. Франц Барбашынскі ўспамінае, што галоўным арганізатарам, як і апошнія шмат гадоў, быў Іван Уладзіміравіч Пасека. Нягледзячы, што ён жыве ў Маскве, менавіта ён кіраваў працэсам падрыхтоўкі запланаванай сустрэчы. Загадзя былі разасланы  прыгожыя запрашальныя білеты, спецыяльна вырабленыя з гэтай нагоды ў друкарні…

Падчас сустрэчы аднакласнікі спявалі галоўным чынам старыя савецкія песні, якія гучалі ў іх школьныя гады. Можна было пачуць усім знаёмыя радкі: “На позицию девушка провожала бойца…”, “Я люблю тебя, жизнь…”, “Но ты мне, улица родная, и в непогоду дорога…” і іншыя.

Пакуль жыў дырэктар Антон Станіслававіч Паныш, кожны год хадзілі да яго ў госці.



Добавить комментарий