Мiма касы

Закон и порядок

Супрацоўнікі інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне нядаўна праверылі, ці парушаюць таксісты парадак прыёму грошай пры наяўным разліку. Пад выглядам пасажыраў двое супрацоўнікаў інспекцыі адправіліся ў кантрольную паездку.

27 мая ў 12 гадзін 20 хвілін яны “злавілі” таксі, якое належала сталічнаму ААТ “Транпас-Ко” і папрасілі вадзіцеля Юрыя Міхайлавіча Канапацкага падвезці іх з Івянца ў Ракаў. Пры пасадцы за два месцы было заплачана 30000 рублёў. Наперакор патрабаванням, даную суму вадзіцель не правёў праз касавы апарат (таксометр).

Прыехаўшы на месца прызначэння, “кантрольныя” пасажыры так і не атрымалі на рукі білеты.

Такім чынам быў парушаны артыкул 12.18 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях Рэспублікі Беларусь, што і пацвердзіў складзены пратакол.

Пастановай начальніка інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах Рэспублікі Беларусь па Валожынскім раёне ад 27.05.2014 вадзіцель Ю. М. Канапацкі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці і пакараны штрафам у памеры 2250000 рублёў.

Інспекцыя Міністэрствапа падатках і зборах па Валожынскім раёне



Добавить комментарий