Лоўля па правiлах

Официально

 З 26 чэрвеня 2014 года ў адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 551 уступае ў сілу новая рэдакцыя Правілаў вядзення рыбалоўнай гаспадаркі і рыбалоўства.

Згодна з Правіламі права на бясплатную аматарскую рыбную лоўлю пры дапамозе прыстасавання з агульнай колькасцю кручкоў ад 6 да 10 штук на рыбалова, лоў на дарожку з маторных лодак, падводнае паляванне ў рыбалоўных угоддзях фонду запасу маюць толькі члены Рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Беларускае таварыства паляўнічых і рыбаловаў”.

Бясплатная аматарская рыбная лоўля не распаўсюджваецца на рыбалоўныя ўгоддзі, пералік якіх зацверджаны Міністэрствам сельскай гаспадаркі і харчавання па пагадненні з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя.

Павел ШЛЯПО,

дырэктар РАС РДГА БТПР



Добавить комментарий