Вярнулiся з перамогай

Спорт

Каманда юных спартсменаў з аграгарадка Ракаў заняла 2-е месца ў абласных спаборніцтвах па настольным тэнісе, што праходзілі ў горадзе Узда.

У першынстве ўдзельнічалі хлопчыкі і дзяўчынкі 2002-2003 гадоў нараджэння і маладзей. Турнір сабраў 9 каманд. Валожыншчыну прадстаўляла каманда з 8 чалавек Ракаўскага філіяла дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы. Трэнер маладых аматараў ракеткі – Аляксей Уладзіміравіч Лях.

Другое месца ў камандным заліку сярод спартсменаў 2002 года нараджэння прысудзілі Анастасіі Патоцкай і Яне Раманчык. Ва ўзроставай катэгорыі 2003 года нараджэння другую прыступку п’едэстала занялі Вераніка Дзянісік і Марыя Супрановіч.

У асабістым заліку спаборніцтваў трэцяй стала Анастасія Патоцкая, чацвёртыя месцы занялі Яна Раманчык і Вераніка Дзянісік, на сёмай прыступцы апынулася Марыя Супрановіч.

Алена ПАШКЕВІЧ



Добавить комментарий