Каб дзень нараджэння запомнiўся

Общество

3 ліпеня Беларусь будзе святкаваць 70-годдзе з Дня вызвалення краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Гэта свята з’яўляецца сімвалам свабоды і незалежнасці беларускай нацыі, нагадвае ўсім грамадзянам пра важнасць міру і спакою на зямлі.

Рэспубліканскае ўнітарнае прадпрыемства па арганізацыі латарэй “Нацыянальныя спартыўныя латарэі” не засталося ўбаку ад гэтай падзеі, прысвяціўшы ёй 490-ы тыраж “Суперлато” (дата розыгрышу – 6 ліпеня). Таксама ў сувязі з вялікай значнасцю гэтай даты РУП “Нацыянальныя спартыўныя латарэі” сумесна з Міністэрствам спорту і турызму праводзяць новую дабрачынную акцыю, накіраваную на прыцягненне ўвагі нашага грамадства да лёсавызначальных гістарычных падзей.

4 ліпеня ля Стэлы “Мінск – горад герой” кіраўнікі міністэрства і прадпрыемства павіншуюць і матэрыяльна падтрымаюць людзей, якія нарадзіліся 3 ліпеня 1944 года, паколькі іх з’яўленне на свет у гэты ўрачысты дзень азнамяноўвае вялікае вызваленне нашай краіны і даказвае факт яе ўступлення ў новы этап мірнага жыцця. Кожнаму з іх будзе ўручаны грашовы падарунак у памеры 1-го мільёна беларускіх рублёў.

Для атрымання грошай грамадзяніну неабходна ў тэрмін да 2 ліпеня ўключна прайсці працэдуру рэгістрацыі ў арганізатара акцыі – РУП “Нацыянальныя спартыўныя латарэі” па адрасе: г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 49, пакой 315, тэл.: 8-017 288-20-55, 8-029 388-20-55.



Добавить комментарий