Прызванне быць мацi

Общество

Быць сапраўднай маці – гэта пакліканне да самаахвярнасці, да шчырага жадання аддаваць сэрца, ды і ўсё сваё жыццё, напоўненае клопатам, бясконцымі турботамі, ім – родным дзецям.

А іх у жыхаркі вёскі Пральнікі Івянецкага сельсавета Людмілы Мікалаеўны Сабалеўскай аж пяцёра. Нарадзіць, выгадаваць, выхаваць іх – гэта вялікая, самаадданая праца. Не выпадкова з даўніх часоў і да сённяшняга часу ў нашай краіне захавалася добрая традыцыя ўшаноўваць жанчын, якія даюць жыццё іншаму чалавеку.

Найвышэйшая дзяржаўная ўзнагарода ў Беларусі такога кшталту – ордэн Маці. Менавіта яго нядаўна ўручыў Людміле Мікалаеўне старшыня райвыканкама Уладзімір Антонавіч Наумовіч.

Ён шчыра падзякаваў гэтай жанчыне за мацярынскі подзвіг, за вялікую працу і шчыры клопат дзеля сям’і. Старэйшага сына Л. М. Сабалеўскай добра ведаюць у раёне. Аляксандр неаднаразова выступаў па сцэнічных пляцоўках розных мерапрыемстваў і бліскуча выконваў папулярныя шлягеры. У прыватнасці, шквалам апладысментаў удзячная зала сустракала “Шарманку”. Зараз наш таленавіты зямляк працуе артыстам Нацыянальнага акадэмічнага народнага хору Рэспублікі Беларусь імя Г. Цітовіча.

Другі сын Дзяніс мае педагагічную адукацыю, але спрабуе свае сілы на прадпрымальніцкай ніве ў сталіцы – ён дырэктар ПУП “Собаль-Мента”. Старэйшая дачка Аксана працуе на заводзе “Белрыба”. Сярэдняя Наталля вучыцца ў Мінскім каледжы чыгуначнікаў. А меншая Кацярына пакуль вучаніца Івянецкай школы.

Людміла Мікалаеўна, як і кожная маці, хоча бачыць сваіх любімых дзяцей шчаслівымі. І яны апраўдваюць яе надзеі…

 Ірына ПАШКЕВІЧ

Фота Сяргея БОБРЫКА



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *