Дзень за днём

Общество

На турбазе “Нарачанка”, што ў Мядзельскім раёне, праходзіла 9-я спартакіяда арганізацый жыллёва-камунальнай гаспадаркі вобласці. 32 каманды сабраліся ў курортна-турыстычнай зоне, каб пазмагацца ў сіле, спрыце, лоўкасці.

Як і на кожным спартыўным спаборніцтве, самым хвалюючым момантам стала падвядзенне вынікаў. Радаснымі крыкамі “Ура!” сустрэлі валожынскія камунальнікі навіну аб тым, што ў агульнакамандным заліку яны занялі чацвёртае месца.

Паспяхова выступілі на спартакіядзе гіравікі Анатоль Чэрнік, Віктар Сівы, тэнісістка Таццяна Сянько. Такі новы від спорту, як кіданне бервяна, таксама аказаўся выніковым для нашых камунальнікаў. Каманда ў складзе Анатоля Чэрніка, Аляксандра Невяровіча і Мікалая Пашкоўскага паказала другі вынік.

Дырэктар Валожынскага жылкамунгаса А. Ф. Каваленка падняўся на самую высокую ступеньку п’едэстала ў спаборніцтве стралкоў.



Добавить комментарий