Купляем якасныя прадукты

Общество

На вітрынах крамаў вочы разбягаюцца ад асартыменту прадуктаў, ад вялікай колькасці яркіх упаковак і форм. Але не заўсёды пад гэтым скрываецца дабраякасны прадукт.

Пры парушэнні тэмпературнага рэжыму захоўвання, умоў дастаўкі прадукта тавары могуць страціць свае спажывецкія якасці і стаць небяспечнымі для здароўя чалавека. У летні перыяд ствараюцца спрыяльныя ўмовы для захавання і размнажэння ўзбуджальнікаў вострых кішэчных інфекцый (ВКІ). З рэзкім павышэннем тэмпературы паветра ўзрастае верагоднасць парушэнняў тэмпературных умоў захоўвання і рэалізацыі харчовых прадуктаў, якія хутка псуюцца, што можа стаць прычынай атручванняў.

Пытанні кантролю якасці і ўмоў рэалізацыі харчовых прадуктаў з’яўляюцца прыярытэтнымі і ў дзейнасці органаў дзяржаўнага санітарнага нагляду.

У выніку наглядных мерапрыемстваў за першае паўгоддзе вынесена 39 прадпісанняў аб зняцці з абарачэння 323,5 кг харчовых прадуктаў і прадуктовай сыравіны, у тым ліку 22 прадпісанні аб зняцці 131,5 кг прадуктаў, тэрмін захоўвання якіх закончыўся.

Мноства такіх фактаў указвае на тое, што пакупнік павінен сам ведаць асноўныя патрабаванні, каб купіць якасныя і бяспечныя прадукты.

Пры набыцці харчовых прадуктаў:

1. Неабходна ацаніць упакоўку прадукта: яна павінна быць не мятай, без дэфармацый, не ўспухшай, без пашкоджанняў.

2. Абавязкова праверыць тэрмін годнасці прадукта на этыкетцы. Маркіроўка павінна быць выразнай, лёгка чытацца.

3. Праверыць тэмпературны рэжым захоўвання прадуктаў, асабліва такіх, як малочныя, рыбныя, кілбасныя, кулінарныя, кандытарскія  вырабы з крэмам. Пералічаныя прадукты неабходна захоўваць пры тэмпературы ад 2 да 6 градусаў цяпла, а рыбных вырабаў – пры тэмпературы ад 0 да -8 градусаў. Таму звяртайце ўвагу на слупок тэрмометра ў халадзільніку.

4. Звяртайце ўвагу на таварнае суседства прадуктаў, так як розныя групы тавараў павінны захоўвацца і адпускацца асобна, асабліва гэта тычыцца сырой і гатовай прадукцыі.

5. Калі ўсё ж такі сумненні ў якасці харчовага прадукта засталіся, то можна патрабаваць у прадаўца  дакумент, які пацвярджае якасць і бяспеку тавара.

Акрамя ўказаных патрабаванняў важна выконваць наступнае:

1. Не купляйце прадукты з рук і ў неустаноўленых месцах!

2. Не набывайце прадукты, якія хутка псуюцца, на рынках, у крамах, аўталаўках і  інш., калі яны рэалізуюцца без холада!

3. Не купляйце малочныя прадукты, курыныя яйкі на рынках у прыватных асоб! Малако, купленае ўсё ж у прыватных асоб, выкарыстоўваць толькі пасля кіпячэння.

4.Не купляйце бахчавыя культуры ў разрэзаным выглядзе,так як мікраарганізмы з паверхні лёгка пераносяцца і размнажаюцца ў мякаці.

Святлана МАРЧЫК,

загадчык аддзела гігіеныДУ «Валожынскі раённы цэнтргігіены і эпідэміялогіі.



Добавить комментарий