Яго працоўная вышыня…

Общество

Яўгена Мартынавіча ДУМПІСА мы засталі за ўпраўленнем стотонным кранам. Каб зрабіць буйны план на  фота, мы папрасілі яго спецыяльна спусціцца ўніз са шматметровай вышыні. Яўген Мартынавіч ужо сямнаццаць гадоў працуе на  Багданаўскім вытворчым майстарскім участку лясгаса. Ён разгружае лесавозы. Задзейнічаны разам з іншымі калегамі і на пагрузцы драўніны ў вагоны, якія стаяць на чыгуначных пуцях. На зямлі важкую вязку драўніны падстрахоўваюць і  спрактыкавана скіроўваюць яе ў вагоны рабочыя брыгады, якая  сфарміравана са спецыяльна навучаных людзей. Яны не баяцца фізічных нагрузак, яны ўважлівыя да  строгіх патрабаванняў тэхнікі бяспекі.

За дзень калектыў Багданаўскага майстарскага ўчастка загружае ў таварныя саставы каля 230 метраў кубічных лесаматэрыялаў.

Ірына ПАШКЕВІЧ,

фота аўтара



Добавить комментарий