Iдзе перарэгiстрацыя пасведчанняў

Общество

У адпаведнасці з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь “Аб некаторых пытаннях перарэгістрацыі дакументаў, якія пацвярджаюць права грамадзян на льготы”, ажыццяўляецца перарэгістрацыя пасведчанняў і дакументаў.

Загадам Міністэрства Унутраных Спраў зацверджана адпаведная інструкцыя аб парадку перарэгістрацыі і выдачы пасведчанняў ветэранам, інвалідам баявых дзеянняў на тэрыторыі іншых дзяржаў.

Камісіяй Міністэрства Унутраных Спраў перарэгістрацыя праводзіцца ў адносінах да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў і ваеннаслужачых унутраных войск, якія служаць цяпер; інвалідаў баявых дзеянняў; грамадзян, якія накіроўваліся праз МУС СССР у краіны, дзе вяліся баявыя дзеянні.

Для перарэгістрацыі пасведчанняў неабходна звярнуцца ў кадравую групу Валожынскага РАУС. Дадатковую інфармацыю можна атрымаць па тэлефонах: 58-8-15, 55-3-52, 8029 6734328, 8029 6803396.

Віталь МІНКЕВІЧ, намеснік начальніка РАУС па ідэалагічнай рабоце і кадравым забеспячэнні



Добавить комментарий