Адраджэнне вёскі

Официально

У  аграгарадку Ракаў нямала прыватных сядзіб, якія вызначаюцца ўзорным парадкам. Ёсць  жылыя пабудовы, узведзеныя ў сучасным архітэктурным стылі, якія выглядаюць асабліва эфектна і дыхтоўна. Але і старыя пабудовы не адстаюць…

Клапатлівыя, дбайныя гаспадары, дзякуючы свайму зайздроснаму старанню, зрабілі ўласныя сядзібы эстэтычнымі, мілымі для людскіх вачэй. У ліку старанных ракаўчан Тамара Аляксееўна і Віктар Фёдаравіч Рак, якія жывуць па вуліцы Піянерскай у доме № 32. Зразумела, што ні адзін год часу і шмат матэрыяльных і фінансавых рэсурсаў  ім прыйшлося ахвяраваць, каб навесці на прыдамавой тэрыторыі такі парадак! Бацькам дапамагалі сыны Вадзім (на здымку) і Алег. Разам яны распрацоўвалі дызайнерскія  праекты і ўпарта ўвасаблялі.  Гаспадыня сядзібы з вялікім захапленнем займаецца кветкаводствам, азеляненнем двара. А мужчыны  амаль увесь вольны час аддаюць цяслярскай, сталярнай справе. У выніку сядзіба Ракаў лічыцца адной з лепшых не толькі на  вуліцы Піянерскай, але і  аграгарадка ў цэлым. На гэтай сядзібе ўмеюць даць другое жыццё рэчам, якія многія ўжо адвезлі б на звалку. Багатая фантазія, творчы пошук дапамагаюць стварыць арыгінальны выгляд прыдамовай тэрыторыі, дзе пануе гармонія і прыгажосць…

Ірына ПАШКЕВІЧ

Фота  Сяргея БОБРЫКА



Добавить комментарий