Сабрацца ў школу…

Общество

На падставе распараджэння Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа аб правядзенні дабрачыннай кампаніі з мэтай падтрымкі дзяцей са шматдзетных і маламаёмных сем’яў, дзяцей-сірот, дзяцей-інвалідаў і дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльным прытулку, райарганізацыя БТЧК праводзіць акцыю “Дзецям да школы”.

Падчас акцыі будуць збірацца фінансавыя і матэрыяльныя сродкі – школьнае адзенне і абутак, канцылярскія тавары, спартыўныя прылады і г.д. У аддзеле канцтавараў універмага паставяць скрынку з сімволікай Чырвонага Крыжа. Будзеце купляць свайму дзіцяці сшытак, аловак, сцірку, лінейку і інш. – не пашкадуйце грошай яшчэ на адзін камплект для малыша, які мае ў гэтым патрэбу!

Пройдзе падобная работа і ў пярвічках БТЧК, члены якіх таксама могуць прыняць пасільны ўдзел у акцыі.

Усе сабраныя рэчы будуць прымацца па адрасе: г. Валожын, вуліца Партызанская, 6а, раённая арганізацыя Беларускага Таварыства Чырвонага Крыжа (тэл. 54-9-40).

Акцыя прадоўжыцца да 15 верасня.

Жанна ЖЫВІЦКАЯ,

в.а. старшыні РАБТЧК



Добавить комментарий