Радасці больш удвайне

Общество

З красавіка па ліпень 2014 года па Валожынскім раёне зарэгістравана 6 выпадкаў нараджэння двайнят.

Нараджэнне дзіцяці прыносіць у сям’ю шмат радасці і ўцехі. Ну а калі з’яўляюцца на свет адразу двое, то радасці ўдвайне больш!

На гэта паўгоддзе ў лідары выйшаў Івянец. У Юрыя і Ганны  Каспяровіч і Аліны Ліпніцкай з нараджэннем двайнятак сем’і сталі шматдзетнымі – па 5 дзяцей!

Сёлета бацькі Аляксандр і Алена Грынкевічы з Вішнева дачакаліся сваіх першынцаў – Мацвея і Мілану. Першынцаў хлопчыка і дзяўчынку нарадзіла і Марына Загорская з Валожына. І яшчэ адна валожынская маладая сям’я – Андрэй і Кацярына Сташэўскія — мела ўцеху ад нараджэння двух брацікаў Антона і Андрэя. Цяпер у сям’і ўжо трое дзетак.

Апошнім часам стала шанцаваць на двайнят ракаўчанам. На гэты раз шчасце ў сям’ю Аляксея Сенчанкі і Наталлі Арлоўскай прынеслі двайняткі-немаўляткі Дзіяна і Захар. У сям’і іх зараз таксама трое дзяцей.

Людвіка ТАЎГЕНЬ



Добавить комментарий